Фота regnum.ru.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза абмяркуюць на саміце 1—2 кастрычніка сітуацыю ў Беларусі, атручанне Навальнага, а таксама канфлікт у Нагорным Карабаху. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль у лісце ў адрас лідэраў краін супольнасці, піша ТАСС.

Саміт павінен быў адбыцца яшчэ тыдзень таму, але быў перанесены ў сувязі з падазрэннем на заражэнне каронавірусам кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля.

Таксама сярод тэмаў саміту — узаемадачыненні ЕС з Кітаем, Турцыяй, Вялікабрытаніяй, эканамічныя пытанні.

• Текст доступен на языке: Русский