Каманда маладзечанцаў. Фота uomrik.gov.by.

26 верасняў Беразіно адбыўся другі рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях сярод 5-8 класаў «Лыжка цмока». У турніры прынялі ўдзел 30 каманд. У рамках турніру навучэнцы спаборнічалі ў трох гульнявых дысцыплінах: «Медыяазбука», камандная «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?». Турнір «Лыжка цмока» з’яўляўся таксама чэмпіянатам Мінскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнцаў 5-8 класаў.

Маладзечанскі раён быў прадстаўлены камандамі «СУшы» (ДУА «Сярэдняя школа № 14 Маладзечна», кіраўнік каманды – Дзмітры Станіслававіч Януковіч  і «Яблыкі Ньютана» (ДУА «Гімназія № 10 Маладзечна» , кіраўнік каманды – Кацярына Аляксандраўна Ермаковіч.

Каманда «СУшы» на турніры «Лыжка цмока» заняла трэція месцы ў дзвюх інтэлектуальных гульнях: «Свая гульня» і «Медыяазбука».

Таксама каманда ўвайшла ў топ-6 каманд турніру па выніках гульні «Што? Дзе? Калі?». Такі вынік дазволіў заняць другое месца сярод 30 каманд-удзельніц па выніках трох гульнявых дысцыплін, а ў чэмпіянаце Міншчыны стаць лепшай у каманднай гульні «Свая гульня» і трэцімі ў гульні «Што? Дзе? Калі?», паведамляе Упраўленне адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

 

• Текст доступен на языке: Русский