Педагогі - прадстаўнікі Маладзечна. Фота uomoik.gov.by.

Дзесяць дзён больш за 50 педагогаў Беларусі змагаліся за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». У суперфінал трапілі восем з іх іх, у тым ліку адзін прадстаўнік Маладзечна – дырэктар, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ №1 імя Янкі Купалы Васіль Маліноўскі.

У суперфінале конкурсу восем педагогаў, якія ўжо сталі пераможцамі ў сваіх намінацыях, змагаліся за права лічыцца лепшымі і ва ўсёй краіне. Прэс-канферэнцыя, міні-ўрок, выступ перад педагагічнай грамадскасцю – у такіх конкурсных выпрабаваннях яны паказвалі сваё майстэрства.

Імя лепшага педагога краіны назавуць напярэдадні Дня настаўніка. А пераможцы ў намінацыях і лаўрэаты ўжо атрымалі ўзнагароды. Дарэчы, лаўрэатам у намінацыі  «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» стала яшчэ адна прадстаўніца Маладзечна – настаўніца матэматыкі гімназіі №7 Таццяна Кавалькова, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский