Ілюстрацыйнае фота nat-geo.ru.

30 верасня ў Цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага раёна паступіла паведамленне пра тое, што патрабуецца дапамога ў пошуку жанчыны, якая заблукала ў лесе, каля Турэц-Баяраў, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

Да месца выкліку выехалі ратавальнікі Маладзечанскага ГРАНС, няштатнага пошукава-выратавальнага аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада кіравання і выратавальнікі-пошукавікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння.

Падчас пошукаў. Фота забяспечанае ГРАНС Маладзечна.

Шукалі на квадрацыклах, з пошукавым сабакам. У пошуках удзельнічалі міліцыянеры і работнікі лясной гаспадаркі.

Высветлелі, што ў гэты дзень каля 18.30 72-гадовая пенсіянерка пайшла ў грыбы і заблукала. Мабільная сувязі ў яе не было.

У 22.08 жанчыну знайшлі работнікі МНС. У медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбы.

МНС нагадвае: Збіраючыся ў лес, улічвайце ўмовы надвор’я і час сутак. Невялікая воблачнасць і пасляабедзенны час не падыходзяць для паходу ў лес. Калі прыродныя фактары спрыяюць лясной прагулцы, то абавязкова паведаміце родным і знаёмым пра меркаваны маршрут і час вяртання. Зарадзіце мабільны тэлефон. Надзеньце зручную, непрамакальныя вопратку. Вазьміце з сабою ваду, лекі, нож і запалкі. Вывучыце асноўныя правілы арыентавання ў лесе.

• Текст доступен на языке: Русский