Фота Настассі Уткінай.

Ад 2 па 12 кастрычніка АДАІ Маладзечна праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Пешаход».

Акцыю ладзяць для прафілактыкі і недапушчэння ДТЗ з удзелам пешаходаў  на пешаходных пераходах, папулярызацыі выкарыстання флікераў і камізэлек падвышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

У ходзе гэтага мерапрыемства правядуць рэйды па адпрацоўцы у «гадзіны пік» і ў цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкі наездаў на пешаходаў і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху, у тым ліку правераць выкарыстанне флікераў.

Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці ад пачатку 2020 года паказвае шэраг праблемных пытанняў, у прыватнасці – стан пешаходнага траўматызму. Асноўнай прычынай гібелі людзей з’яўляюцца наезды на пешаходаў, у тым ліку на не пазначаных ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі. Асаблівую групу рызыкі складаюць нецвярозыя пешаходы, якія ляжаць у межах праезнай часткі дарогі.

Ад пачатку  ў Маладзечанскім раёне з удзелам пешаходаў зарэгістравана 17 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх чатыры чалавекі загінула і 13 атрымалі раненні.

Да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь за 2019 год АДАІ сумесна з іншымі службамі Маладзечанскага РАУС прыцягнута 2200 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Найбольшы ўзровень пешаходнага траўматызму адзначаецца ў восеньска-зімовы перыяд і доля аварый з удзелам пешаходаў дасягае 60-70% ад усіх ДТЗ. У гэты час года кароткі светлавы дзень. Пры руху ў цемры па неасветленых дарогах кіроўца бачыць толькі тую частку дарогі, якая асветлена фарамі аўтамабіля. Пры гэтым ўспрыманне вокам светлавых кантрастаў становіцца горш, чым пры дзённым святле, і цяжэй заўважыць пешаходаў, веласіпедыстаў і конны транспарт.

Дзяржаўтаінспекцыя г. Маладзечна звяртаецца да грамадзян

Пры руху ў цёмны час сутак выкарыстоўвайце ў элементах верхняга адзення святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі, а пра факты знаходжання на праезнай частцы і зблізку яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне (8 01776) 77-16-56 альбо 102.

Асаблівы зварот да бацькоў

Паклапаціцеся пра бяспеку вашых дзяцей. У абавязковым парадку на партфелі і куртцы неабходна прышпіліць флікер.

І не забудзьцеся нагадаць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных Правілах бяспечных паводзін на дарозе.