Фота blog.allo.ua.

Здарэнне адбылося ўчора, 30 верасня, паведамілі ў ДАІ Вілейкі.

Каля 17.15 віляйчанка выехала на аўтамабілі «Мерседэс Бэнц» з боку гарадскога басейна і паехала ў бок магазіна №26. У гэты час на дарогу выйшла дзяўчынка з мабільнікам у руках і ў навушніках. Дзіця не заўважыла машыну. Па словах работнікаў ДАІ, жанчына своечасова спынілася. Аднак дзяўчынка выпусціла з рук мабільнік, які паляцеў проста ў лабавое шкло машыны і пабіў яго.

Кіроўца выйшла з машыны, выклікала ДАІ. З дзяўчынкай усё добра.

Па словах начальніка ДАІ Руслана Скварцова, дадзены выпадак адносіцца да ДТЗ, бо ёсць механічныя пашкоджанні аўтамабіля.

ДАІ Вілейкі нагадвае пешаходам, каб пераходзілі дарогу ва ўстаноўленых месцах, перад тым, як выйсці, пераконваліся ва ўласнай бяспецы, падчас пераходу не карысталіся мабільным тэлефонам і навушкнікамі.

• Текст доступен на языке: Русский