Юлія Руэт са сцягам на акцыі ля Чырвонага касцёла.

2 кастрычніка ў маладзечанскім судзе асудзілі Юлію Рэут. Яе затрымалі 9 верасня пасля маўклівай акцыі ля касцёла, пасля складання пратакола адпусцілі ў той жа вечар.

Судзебнае разбіральніцтва вядзе суддзя Інэса Южык.

Юлія Рэут прызнала сваю віну цалкам і адмовілася даваць тлумачэнні. Суддзя зачытала тлумачэнні Рэут, якія яна давала ў Маладзечанскім РАУС: удзельнічала ў акцыі, стаяла з бел-чырвона-белым сцягам, міліцыянеры затрымалі, калі яна ехала дадому. У пратаколе затрымання пазначана, што дзяўчына актыўна ўдзельнічала ў масавай несанкцыянаванай прысутнасці грамадзян, крычала лозунгі.

Юлія Рэут выходзіць з будынка Маладзечанскага РАУС увечары 9 верасня.

Сведкам выступіў супрацоўнік Маладзечанскага РАУС Ігар Колясень. Па словах, Колясня, 9 верасня каля Чырвонага касцёла праходзіў несанкцыянаваны мітынг. Людзі трымалі бел-чырвона-белы, таблічкі з лозунгамі супраць дзеючай улады, стаялі ў ланцугу.

Юлія пацвердзіла, што на фотаздымку акцыі, які прадаставіў Маладзечанскі РАУС, ёсць яна.

У матэрыялах справы ёсць бел-чырвона-белы сцяг. Юлія Рэут адзначыла, што ў аддзяленні правялі вопіс, забралі акрамя сцяга і мабільны тэлефон. Суддзя адказала, што да матэрыялаў справы тэлефон не прыкладзены, раіла звяртацца ў Маладзечанскі РАУС.

У судзе паказалі відэазапіс часткі акцыі. Сведка Колясень не змог дакладна сказаць, ці ён вёў здымку. Сказаў, што быў яшчэ адзін супрацоўнік, які здымаў дэманстрантаў на відэакамеру.

Суддзя Южык прызнала Юлію Рэут вінаватай у парушэнні частцы 1 артыкула 23.34 КоАП. Дзяўчыну аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

• Текст доступен на языке: Русский