Пяскоў і Еўсцігнееў падчас пасяджэння 16 верасня.

Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў з’явіліся на інтэрактыўнай мапе палітзняволеных Беларусі.

Распрацоўшчык Ігар Яноўскі паведамляе, што ад моманту пачатку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў мае 2020-га году колькасць палітычных зняволеных у Беларусі падвысілася з 3 да 77.

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі 29 верасня ў судзе Маладзечанскага раёна па частцы 2 артыкула 363 «Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, захоўваючым грамадскі парадак».

Пяскову далі 3,3 гады калоніі, Еўсцігнееву — 3 гады.

30 верасня праваабаронцы прызналі маладзечанцаў палітзняволенымі.
Месца ўтрымання Пяскова і Еўсцігнеева пакуль невядома.