Фота Настассі Уткінай.

На 4 кастрычніка у Беларусі зарэгістравана 80 295 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў телеграм-канале. Прырост за суткі – 443 новых інфіцыраваных.

Ачунялі і выпісаныя 75 239 пацыентаў (плюс 91 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 857 пацыентаў. Плюс шэсць за апошнія суткі.