На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

4 кастрычніка, у 13.00, здарылася аварыя ў Маладзечне, у мікрараёне  «Парашкі». Сутыкнуліся аўтамабіль «Пэжо-406» і мапед, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

28-гадовы маладзечанец на «Пэжо» ехаў па вуліцы Янкі Купалы ў кірунку Вялікага Гасцінца. Каля дома №130 пры павароце налева кіроўца аўтамабіля не прапусціў мапед, які ехаў насустрач. У выніку машына і мапед сутыкнуліся.

29-гадовы маладзечанец, кіроўца мапеда, пацярпеў. У яго – вывіх, ушыбы, раны. Пацярпелага забралі ў Маладзечанскую ЦРБ.

На месцы аварыі. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский