Дэлегацыя педагогаў Вілейшчыны ў Мінску. Фота vileyka-edu.gov.by.

1 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, падчас абласной урачыстасці, прысвечанай Дню настаўніка, узнагародзілі педагогаў Вілейшчыны. 

У ліку тых, хто атрымаў дыпломы і кветкі ад абласных уладаў былі:

Аляксандр Пуцэйка – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама;

Кацярына Ганчар – загадчыца Вілейскага ясляў-садка №11;

Анастасія Станкевіч – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вілейскага дзяржаўнага каледжа;

Сяргей Манцэвіч – майстар вытворчага навучання Вілейскага дзяржаўнага каледжа;

Ала Кучко – выкладчыца Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

• Текст доступен на языке: Русский