Фота bbc.com

На мінулым тыдні на Вілейшчыне зафіксавалі тры выпадкі зрыву заправачных пісталетаў на АЗС, расказаў карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Першы выпадак адбыўся каля 16.15 на запраўцы ў вёсцы Ручавыя. Другі – каля дзесяці вечара на АЗС у Вілейцы, на вуліцы Гідрабудаўнікоў. І трэці выпадак – на наступны дзень на той жа самай запраўцы ўвечары.

– Ва ўсіх выпадках кіроўца запраўляўся, не даставаў пісталет з бака, садзіўся ў машыну і ехаў разам з пісталетам. У такіх выпадках работнікі АЗС выклікаюць ДАІ. Выпадак лічыцца ДТЗ, бо адбываецца падчас руху машыны, – тлумачыць Мікалай Мягкоў.

Па яго словах, адрыў заправачнага пісталета – гэта страхавы выпадак. Таму вінаваты кіроўца нічога не плаціць АЗС. Але кіроўцу могуць аштрафаваць на палову базавай велічыні (13,5 рубля) ці вынесці вусную заўвагу ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

РАУС Вілейкі нагадвае, што пры запраўцы аўтамабіля варта быць больш уважлівым, ад пачатку да канца запраўкі трымаць пісталет у руцэ, нікуды не адыходзіць, не размаўляць па тэлефоне.

• Текст доступен на языке: Русский