Леў Каркотка падчас лінейкі першага верасня з дырэктарам СШ №3 Мікалаем Гіро.

Вучань 3-а класа Вілейскай СШ №3 Леў Каркотка заняў трэцяе месца на конкурсе «За што я люблю родную зямлю». Конкурс ладзіў Інстытут мовазаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляюць у школе.

На конкурс прымаліся эсэ, вершы, апавяданні, нарысы, напісаныя па-беларуску. Работы ацэньвалі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Пераможцаў урачыста ўзнагародзяць 30 кастрычніка ў Мінску.

• Текст доступен на языке: Русский