Фота 53news.ru.

У першым этапе дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне.  Абслугоўваючая праца-2020» паўдзельнічалі 66 вучняў з Мінскай вобласці.

У ліку пераможцаў ёсць і навучэнцы Вілейскай гімназіі №2. Вучаніцы сёмага класа Ілона Бауліна, Ганна Лукша, Наталля Мядведская, дзевяцікласніца Кацярына Кавалеўская, вучаніца дзясятага класа Ганна Шаткоўская.

Згодна з парадкам правядзення пераможцы паўдзельнічаюць у другім этапе алімпіяды.