Фота delo.ua.

1 кастрычнік на лінію «102» патэлефанавала жыхарка Вілейкі з вуліцы Гагарына. Яна паведаміла пра тое, што былы муж, будучы нецвярозым, учыніў скандал. Муж і жонка разведзеныя, але жывуць у адной кватэры.

– Пачуўшы, што жонка выклікае міліцыю, мужчына выйшаў з кватэры. А пасля сеў за руль, – расказаў намеснік начальніка РАУС Вілейкі Мікалай Мягкоў. – Падумаўшы, што п’яны кіроўца можа ўчыніць ДТЗ, жанчына зноў набрала «102» і прадыктавала рэгістрацыйны знак аўтамабіля, на якім з’ехаў былы муж.  Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі правапарушальніка пры кіраванні аўтамабілем на вуліцы  Талстога.

Мужчына растлумачыў, што збіраўся ад’ехаць ад дома толькі некалькі сотняў метраў і начаваць у машыне.

У выніку жанчына прабачыла былога мужа і адмовілася ад прыцягнення яго да адказнасці за учынены ў кватэры скандал. А за кіраванне у стане алкагольнага ап’янення мужчыну пагражае штраф у памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на тры гады.

• Текст доступен на языке: Русский