Фота з суполкі vk.com/poiskovos.

Пра тое, што знікла 20-гадовая жыхарка Вілейкі Аліна Кучарэнка, нам паведамілі ў Вілейскім РАУС. Дзяўчыну шукае вілейская міліцыя і валанцёры атрада «Анёл».

Як расказалі ў РАУС, віляйчанка паехала на заробкі ў Падмаскоўе. Ад 6 чэрвеня перастала выходзіць на сувязь з роднымі. Дзяўчына зарэгістраваная па адрасе: Вілейка, завулак другі Прамысловы, дом 22.

Прыкметы: рост 165-170 сантыметраў, худая, шэрыя вочы, светлыя прамыя валасы.

Асобыя прыкметы: на ўнутранай частцы запясця адной з рук – радзімая пляма.

Як распавялі ў РАУС, пакуль пра дзяўчыну вядома мала. Невядома нават, з кім яна паехала ў Расію.

Калі вам нешта вядома пра знаходжанне дзяўчыны тэлефануйце:  8 (029) 181-71-29, 8 (025) 959-36-48, 8 (01771) 5-26-02 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский