Дзеячы культуры - за перамены, супраць фальсіфікацый і гвалту. Фота Аксаны Ярашонак.

Больш за 800 музыкаў, мастакоў, акцёраў, выкладчыкаў, рэжысёраў, літаратараў ды іншых дзеячаў і актывістаў падпісалі Адкрыты ліст з патрабаваннямі перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць «чорныя спісы» і не чыніць ціск на майстроў культуры, не згодных з палітыкай беларускіх уладаў.

Сярод тых, хто падпісаў ліст народныя артысткі Зінаіда Бандарэка і Зоя Белахвосцік, музыкі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Пугач, колішняя пераможца «Еўрабачання» Ксенія Сітнік, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і  Андрусь Горват, шмат акцёрам Купалаўскага тэатра.

Ёсць сярод у спісе ўраджэнцы і жыхары нашага рэгіёна, людзі, якія маюць карані з нашых мясцін. Гэта пісьменнікі Уладзімір Някляеў, Віктар Марціновіч, Уладзімір Садоўскі, паэт і шоумэн Усевалад Сцебурака, музыкант Ігар Палынскі, журналістка Адэля Дубавец, актывістка, кіраўніца этнаграфічнага клуба «Кола» Вольга Трубач.

• Текст доступен на языке: Русский