Фота belnovosti.by.

Здарэнне адбылося ўчора, 6 кастрычніка, каля 16.00, расказала старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

– Выратавальнікам паведамілі, што гарыць дачны дом у садовым таварыстве «Іскра Ракава» ў вёсцы Кучкуны. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што гарыць адкрытым полымем драўляны аднапавярховы дачны дом. Пацярпеў 76-гадовы гаспадар, – расказала Дыяна Жалязняк.

Па яе словах, мужчына мяняў газавы балон у доме. У гэты час здарылася ўспышка газапаветранай сумесі. Пенсіянер атрымаў тэрмічныя апёкі і самастойна пакінуў дом, у якім пачаўся пажар.

У выніку пажару згарэў дах, мансардны паверх, пашкоджаныя сцены і перакрыцці. Пацярпелага забралі ў бальніцу.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас замены газавага балона.

• Текст доступен на языке: Русский