Фота з суполкі vk.com/poiskovos.

Маладзечанскі РАУС і валанцёры пошукава-выратавальнана атрада «Анёл» шукаюць 48-гадовую жыхарку Радашкавічаў Алену Пятроўну Кульбіцкую. Учора, 6 кастрычніка, каля 16.00, жанчына пайшла ў лес з вёскі Вязынка і знікла. На сёння яе месцазнаходжанне невядомае, паведамляюць у атрадзе «Анёл».

Яна пражывае па адрасе: Радашкавічы, вуліца Тарашкевіча, д.28.

Прыкметы: рост 172 сантыметры, зялёныя вочы, цёмныя, з сівізной валасы.

Была апранутая: карычневая байка з бела-сінім узорам, светла-блакітныя джынсы, сінія кеды.

Як паведамляюць валанцёры, жанчына мае патрэбу ў пастаянным прыёме лекаў.

Калі вам нешта вядома, звяртайцеся па тэлефонах, пазначаных на фотаздымку.

• Текст доступен на языке: Русский