Фота з дрону - Эліо Касторыя.

Учора, 6 кастрычніка, беларуская дыяспара ў Італіі зладзіла акцыю падтрымкі. Каля рымскага Пантэона разгарнулі 30-метровы бел-чырвона-белы-сцяг.

Тут прайшла маніфестацыя ў падтрымку правоў і свабод у Беларусі. Разам з беларусамі Італіі выказалі сваю салідарнасць сенатарка Эмма Баніно, прадстаўнікі дэмакратычнай і радыкальных партый і іншыя парламентарыі. З удзельнікамі акцыі таксама былі сябры ўкраінскай хрысціянскай асацыяцыі Італіі.

У сваёй прамове Лаура Балдрыні, «Дэмакратычная партыя», заклікала прэм’ер міністра Контэ сустрэцца са Святланай Ціханоўскай, як гэта ўжо зрабілі Макрон і Меркель. Удзельнікі акцыі заклікалі парламент Італіі пачаць працаваць з Каардынацыйным саветам.

У межах акцыі расказвалі гісторыі загінулых ў межах пратэстнага руху. Галасамі тых, хто загінуў расказвалі іх гісторыі. Сярод іх была гісторыя Мікіты Крыўцова.

Фота “Radicali Italia”.