Ілюстрацыйнае фота nat-geo.ru.

17 кастрычніка Міністэрства лясной гаспадаркі ладзіць акцыю «Чысты лес». Правядуць такую і на Маладзечаншчыне. Паўдзельнічаць можа кожны ахвотны.

Калі хочаце далучыцца да акцыі, неабходна звярнуцца ў лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе.

Удзельнікаў забяспечаць сродкамі індывідуальнай абароны і пакетамі для збору смецця, паведамляюць у Маладзечанскім лясгасе.

Тэлефон для даведак: (8 176) 77-88-63.