Фота Настассі УТКІНАЙ.

Школы Беларусі пакуль не плануецца пераводзіць на онлайн-навучанне ў сувязі з ростам COVID-19 у краіне, заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у міністэрстве адукацыі Беларусі.

– Рашэнне аб каранціне можа быць прынята толькі Міністэрствам аховы здароўя. Мы ж пакуль ніякіх дадатковых рэкамендацый не даем. Усе неабходныя меры ва ўстановах адукацыі выкананыя, і няма падстаў для лішніх турбот, – распавяла прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая.

Яна таксама адзначыла, што міністэрства адукацыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з міністэрствам аховы здароўя, і ў выпадку змены сітуацыі з каронавірусам у краіне, у Мінабукацыі таксама будуць гатовыя пайсці на змяненне ўмоў навучання.

– На такі выпадак у нас ужо выпрацаваны дакладны алгарытм – па аналогіі з тым, што быў у чацвёртай чвэрці мінулага навучальнага года, – распавяла яна.

Таксама прэс-сакратар расказала, што аб працягваецца праца над запускам адзінай адукацыйнай анлайн-платформы для дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі. Па плане, яна павінна быць скончана да пачатку 2021 года.

– Усё ідзе па плане, праца вядзецца. Пасля яе заканчэння будзе праведзена яе пробнае тэставанне, пасля чаго ўся платформа стане даступная карыстальнікам, – заявіла яна.

Сёлета вясной пры росце захворвання COVID-19 у Беларусі, навучэнцы мелі магчымасць па заяве бацькоў навучацца дома. У той жа час, ва ўстановах адукацыі працягвалася і ў традыцыйным афлайн-рэжыме.

• Текст доступен на языке: Русский