Сёння ў Маладзечанскім судзе прайшло пасяджэнне па справе адзінаборца Аляксея Кудзіна.

Аляксея абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 23.34 КоАП.

10 жніўня Кудзін знаходзіўся на алеі каля Цэнтральнай плошчы. Яго затрымалі, калі вайскоўцы пачалі разгон людзей на падыход да плошчы. Пасля Аляксей знаходзіўся ў ізалятары ў Жодзіне.

Аляксей Кудзін у судзе Маладзечанскага раёна перад абвяшчэннем прыгавора. Фота Руслана Кісялёва.

Сёння маладзечанскі суд даў Аляксею штраф у памеры 25 базавых велічынь.

• Текст доступен на языке: Русский