Фота unian.net.

Невыкананне ўзятых на сябе літоўскім бокам абавязацельстваў прывяло да чэргаў на мяжы, заявіў начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, паведамляе БЕЛТА.

– Для таго, каб прадухіліць і нівеліраваць негатыўныя наступствы, рэгулярна працуем з літоўскім бокам, і было складзена дамова аб прадухiленнi надзвычайнага становішча. Узялі на сябе абавязацельства прымаць пэўную колькасць транспартных сродкаў кожны бок. Для Каменнага Лога – гэта не менш за 500 транспартных сродкаў. На сёння мы кажам, што гэта абавязацельства выконваецца вельмі нерэгулярна і выклікае рост чэргаў , – сказаў Андрэй Кавальчук.

Пры гэтым, паводле яго слоў, літоўскі бок дазваляе сабе папракаць беларускі бок у нерытмічнай працы:

– Я хачу сказаць, што мы, узяўшы на сябе абавязацельствы па літоўскай мяжы прапускаць 1 200 транспартных сродкаў у суткі, яго не толькі выконваем, але і прапануем гэтую колькасць павялічыць як мінімум на 10%”, – адзначыў ён.