Настасся Уткіна з узнагародай. Фота Зоі Хруцкай.

Сёння ў Мінску зладзілі ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова». У намінацыі «Дэбют» першае месца заняла карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» Настасся Уткіна.

Узнагароду Настасся атрымала за матэрыял пра тое, як у снежні 2019 года будаўнікі зруйнавалі ў Гальшанах археалагічны помнік 700-гадовай даўніны. Пачытаць яго можна тут.

Конкурс «Вольнае слова» штогод праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

• Текст доступен на языке: Русский