2 кастрычніка ў Маладзечанскі РАУС паступіла заява ад 44-гадовай жыхаркі Маладзечна аб тым, што муж, 37-гадовы Сяргей Валер’евіч Пракаповіч у пачатку студзеня гэтага года з’ехаў у Расійскую Федэрацыю на заробкі, але ад канца сакавіка перастаў выходзіць на сувязь. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае, паведамляе  афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Па словах заяўніцы, мужчына рэгулярна ездзіў у Расію на заробкі. Там рамантаваў легкавыя і грузавыя аўтамабілі. Пасля таго як з’ехаў у пачатку года, меў зносіны са сваякамі праз вайбер. У канцы сакавіка мужчына перастаў адказваць на паведамленні жонкі і маці.

Прыкметы: на выгляд 37-40 гадоў, худы, рост 170-174 сантыметры, блакітныя вочы, кароткія цёмна-русыя валасы.

На дзень выезду на заробкі быў апрануты ў сінюю спартыўную байку, сінія спартовыя штаны, красоўкі. Пры сабе меў пасведчанне кіроўцы, пашпарт.

Асобыя прыкметы: на правым плячы татуіроўка з выявай тыгра (сабакі), пад якой надпіс ВДВ; на левым перадплеччы татуіроўка ў выглядзе знака другой групы крыві. На правым плячы і пад правым каленам – шнары ад укусаў сабакі.

Просьба грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефоне: (8-0176) 58-05-61, (8-025) 997-91-18 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.