Фота забяспечанае Арцёмам Ліпніцкім.

Учора, 8 кастрычніка, маладзечанец Арцём Ліпніцкі даслаў ліст у Міністэрства аховы здароўя Беларусі. У ім Арцём адмаўляецца ад статусу «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь». Да ліста прыкладае адпаведны нагрудны знак і пасведчанне.

Арцём тлумачыць, што адмаўляецца ад статусу ў пратэст супраць гвалту, катаванняў, рэпрэсій. Ён выказвае салідарнасць з палітзняволенымі, журналістамі, якіх пераследуюць за іх працу, грамадзянамі, якіх караюць за патрабаванне праўдзівых выбараў.

– Падзеі пасля 9 жніўня закранулі і асабіста маіх сваякоў, і ўсю Беларусь, – кажа Арцём.

Адзначае, што кроў здаваў рэгулярна. Апошні раз – месяц таму.

Нагрудны знак «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» даецца грамадзяніну, які здаў донарскую кроў не менш за 20 разоў на бязвыплатнай аснове або не менш за 40 разоў за плату.

Фота забяспечанае Арцёмам Ліпніцкім.

• Текст доступен на языке: Русский