Выхаванцы са сваімі вырабамі ў фае садка.

У канцы верасня ў Ільянскіх яслях-садзе зладзілі выставу вырабаў з прыроднага матэрыялу «Восень падарыла цуд».

Мерапрыемства педагогі правялі для таго, каб далучыць дашкольнікаў да прыроды, каб у іх назапашваліся веды пра навакольны свет, развіваліся творчыя здольнасці. Імкнуліся таксама да стварэння вырабаў далучыць бацькоў. І гэта атрымалася. У падрыхтоўцы да выставы бацькі прынялі самы актыўны ўдзел. Яны разам са сваімі дзецьмі нарыхтоўвалі прыродны матэрыял, фантазіравалі і рабілі арыгінальныя, незвычайныя, эксклюзіўныя вырабы.

Праца з прыродным матэрыялам творчая, яна патрабуе фантазіі. Бацькі разам з дзецьмі змайстравалі пацешныя цацкі, чароўных персанажаў з любімых казак, цэлыя кампазіцыі, якія можна назваць сапраўднымі творамі мастацтва. Ні адна з прац не паўтараецца. Цяпер усе экспанаты міні-выставы ўпрыгожваюць фае дзіцячага садка.

Нашы педагогі ўпэў-неныя: актыўны ўдзел бацькоў і дзяцей у жыцці дзіцячага садка, іх зносіны ў сумеснай творчасці дома аб’ядноўваюць усіх членаў сям’і, спрыяюць стварэнню ў сям’і духоўнага мікраклімату, дзе блізкія людзі любяць, разумеюць і цэняць адзін аднаго.

Мы вельмі ўдзячныя ўсім бацькам, якія не шкадавалі часу на заняткі са сваім дзіцем і паўдзельнічалі ў выставе.

Фотаздымкі забяспечаныя аўтарам.

• Текст доступен на языке: Русский