Фота bibl.belstu.by.

Днямі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні Ордэнам маці жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей. Сярод іх ёсць мамы з нашага рэгіёна.

Марына Валынец – санітарка Маладзечанскай ЦРБ;

Кацярына Голубева – хатняя гаспадыня з Маладзечна;

Наталля Гурэцкая – хатняя гаспадыня з Маладзечна;

Паліна Корабава – хатняя гаспадыня з Хажова, Маладзечанскі раён;

Ірына Ляшчынская – хатняя гаспадыня з Цюрлёў, Маладзечанскі раён;

Ірына Монід – швачка ААТ «Фабрыка Блаўз», Маладзечна;

Алеся Сцепаненка – камплектоўшчык тавараў у «Еўраопце», Валожын

Людміла Шаўлюк – работніца аграфірмы «Лебедзева», Маладзечанскі раён;

Святлана Шыла – хатняя гаспадыня з Маладзечна.