Па словах работнікаў ДАІ, машыну ўжо не аднавіць.

У суботу, 10 кастрычніка, каля 16.20, у Маладзечне на Віленскай, каля дома №22, «Мэрсэдэс» урэзаўся ў слуп. Машына пацярпела так, што аднавіць яе нельга. Сам кіроўца не пацярпеў.

Як расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза, машыну кіроўца набыў у той жа дзень, не задоўга да аварыі.

За рулём быў 26-гадовы кіроўца. Машына з’ехала з пуцеправода і рухаўся ў кірунку Вялікага Гасцінца.

Раптам лопнула кола. Машыну павяло, і яна ўрэзалася ў слуп асвятлення.

Як распавялі ў АДАІ, мужчына купіў «Мэрсэдэс» незадоўга да аварыі.  Аўтамабіль зарэгістраваны ў Расіі. Машыну аднавіць нельга.

Да 2023 мужчына не меў права садзіцца за руль. Лета мужчына выйшаў пасля адбывання тэрміну за кіраванне ў нецвярозым стане. Дадатковае  пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання яшчэ дзейнічала.

Фотаздымкі з месца здарэння абяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский