На месцы здарэння.

Аварыя здарылася сёння, каля 11.25, у Красным. 70-гадовы кіроўца на «Опелі» ехаў па вуліцы 1 Мая з боку Мінска ў бок Маладзечна.

Каля дома 115-а кіроўца зразумеў, што праехаў патрэбны паварот да крамы. Таму ўзяў правей на ўзбочыну і вырашыў развярнуцца. Уключыў паварот, пачаў разварочвацца. Але не ўбачыў, што ззаду, у спадарожным кірунку, едзе аўтамабіль «Пежо». За рулём была 33-гадовая жыхарка Чысці. У выніку машыны сутыкнуліся. «Пежо» уехала ў левы бок «Опеля».

У «Опелі» былі пасажыры – жонка кіроўцы і дзве ўнучкі. У ДТЗ пацярпелых няма. У машын – механічныя пашкоджанні, расказала  карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.

 

• Текст доступен на языке: Русский