Валеы Шчукін. Скрын з youtube.com.

На 79-м годзе жыцця памёр праваабаронца Валеры Шчукін, паведамляе Наша Ніва.

Былы савецкі марскі афіцэр у 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, запомніўся беларусам сваім зацятым змаганнем на перадавой. Яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі ў турму, але не зламалі.

Валер Шчукін неаднаразова прыязджаў на суды ў Маладзечна. У прыватнасці, быў на судзе па справе настаўніц, якія суправаджалі школьнікаў на полі, калі загінула Вікторыя Папчэня.

• Текст доступен на языке: Русский