Сёння, 11 кастрычніка, маладзечанцы сабраліся на акцыю пратэсту.

Людзі ішлі па Вялікім Гасцінцы. Міліцыянеры папярэджвалі, што акцыя незаконная. Пасля адбыліся затрыманні. Нашы журналісты бачылі, што затрымалі, як мінімум, дваіх. Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманых больш.

Па інфармацыі сведкаў, разам з супрацоўнікамі РАУС прысутнічае іх начальнік Вадзім Прыгара.

Да пачатку шэсця іншая група людзей знаходзілася ў Цэнтральным парку. Там людзі размаўлялі з супрацоўнікамі міліцыі. Прафілактычная гутарка доўжылася каля 20 хвілін, пасля чаго людзі разышліся.

У нашых журналістаў, а таксама ў журналістаў іншых выданняў міліцыянеры правяралі пашпарты, журналісцкія пасведчанні, удакладнялі месца жыхарства.

У журналіста Міхаіла Маржэўскага правяраюць дакументы.

• Текст доступен на языке: Русский