Фота minsknews.by.

ДТЗ адбылося ў нядзелю, 11 кастрычніка, у 13.40 паміж вёскамі Сосенка і Старынкі, што ў Вілейскім раёне.

35-гадовы кіроўца на «Пежо» ехаў па аўтадарозе Барысаў-Ашмяны з боку Ашмянаў. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Гольфам», паведамляюць у АДАІ Вілейкі.

Пацярпелі кіроўца і пасажырка «Гольфа». У машын – механічныя пашкоджанні.

• Текст доступен на языке: Русский