12 кастрычніка ў РАУС Вілейкі звярнуўся дачнік з вёскі Паняцічы Вязынскага сельсавета. У мужчыны з лецішча знікла некалькі рухавікоў і дыскавая піла. Страты склалі каля 970 рублёў.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Мікалая Мягкова, апошні раз мужчына быў на лецішчы ў снежні 2019 года. Калі прыехаў сёлета 10 кастрычніка, убачыў, што з гаспадарчай пабудовы зніклі пяць электрарухавікоў рознай магутнасці. Таксама знік рухавік з рамы дрэваапрацоўчага станка, што стаяў на вуліцы пад навесам, і дыскавая піла дыяметрам 620 міліметраў з перахадніком для яе фіксацыі.

Вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкуле 205. Вінаватага ў злачынстве шукаюць.

• Текст доступен на языке: Русский