Фота Настассі УТКІНАЙ.

Паводле заканадаўства, аплаціць маёмасныя плацяжы за 2020 год неабходна да 16 лістапада. Сярод такіх плацяжоў – зямельны падатак, арэндная плата за зямельны ўчастак, падатак на нерухомасць.

Сплачвайце плацяжы, не чакаючы апошняга тэрміну. Можна занесці грошы наяўнымі ў банк або аператару паштовай сувязі, аплаціць праз інтэрнэт-банкінг або праз электронны сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы», ці праз інфакіёскі.

Сплаціць плацяжы можна дыстанцыйна. Для гэтага трэба выканаць тры крокі:

  1. Даведайцеся свой уліковы нумар плацельшчыка (УНП). Ён пазначаны ў паведамленні на выплату фізічнымі асобамі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. Можаце ўвесці ваш ідэнтыфікацыйны нумар або прозвішча, імя і імя па бацьку і нумар дакумента, які пацвярджае асобу, калі пяройдзеце па спасылцы http://www.portal.nalog.gov.by/grp/#!fl.
  2. Скарыстайцеся паслугай інтэрнэт-банкінга або мабільнага банкінга пры дапамозе любой мабільнай прылады – тэлефона, смартфона, планшэта, камп’ютара з любога месца, дзе ёсць пакрыццё мабільнай сувязі.
  3. Выбіраем каталог «Плацяжы і пераводы», затым падкаталог
  • або «Аплата па QR-коду (навядзіце камеру на QR-код, пазначаны ў паведамленні. На экране з’явіцца прозвішча, імя і імя па бацьку і сума да выплаты. Звярайце дадзеныя і аплаціце;
  • або «Сістэма “Разлік”» (АРІП), «Аплата ў АРІП па коду паслугі». Уводзім код паслугі, пазначанай у паведамленні, пасля вялікімі літарамі ў лацінскай транскрыпцыі уводзім УНП. Пасля ўводу на экране з’явяцца прозвішча, імя і імя па бацьку і сума да аплаты. Звярайце дадзеныя і аплачвайце;
  • або «Сістэма “Разлік”», выбірайце каталог «Падаткі», затым паслядоўна раскрывайце падкаталогі. «Мінская вобласць», «Назва раёна/Жодзіна», затым у залежнасці ад месца размяшчэння нерухомасці:
  • у садовым таварыстве (кааператыве) або гаражным кааператыве выбірайце «найменне РВК, фінааддзел», «Зямельны падатак», «Арэнда зямлі», «Падатак на нерухомасць», «Пеня». Пасля ўводзім вялікімі літарамі ў лацінскай транскрыпцыі УНП. Пасля ўводу на экране з’явяцца прозвішча, імя і імя па бацьку і сума да аплаты. Звярайце дадзеныя і аплачвайце.
  • На тэрыторыі населенага пункта выбірайце «назва с/с (гарвыканкама), на тэрыторыі якога знаходзіцца аб’ект», «Зямельны падатак», «Арэнда зямлі», «Падатак на нерухомасць», «Пеня». Пасля ўводзім вялікімі літарамі ў лацінскай транскрыпцыі УНП. Пасля ўводу на экране з’явяцца прозвішча, імя і імя па бацьку і сума да аплаты. Звярайце дадзеныя і аплачвайце.

Грамадзяне, якім далі зямельныя ўчасткі ў арэнду, абавязаныя ў тэрмін не пазней за 16 лістапада сплаціць суму арэнднай платы, пазначаную ў дагаворы арэнды.