Фота аўтара.

Урад Украіны падоўжыў уведзеныя ў краіне з-за каранавіруса каранцінныя абмежаванні да 31 снежня 2020 года. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Улады таксама вырашылі прыняць шэраг дадатковых мер. Новыя абмежаванні закрануць колькасці людзей пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Па словах Шмыгаля, спартыўныя мерапрыемствы, за выключэннем міжнародных, можна праводзіць без гледачоў.

Акрамя таго, сярэднеадукацыйным установам рэкамендавалі сысці на вакацыі з 15 па 30 кастрычніка, а установам вышэйшай і прафтэхадукацыі — з 15 кастрычніка да 15 лістапада перайсці на дыстанцыйнае навучанне.