На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

14 кастрычніка, каля васьмі вечара, на нумар 101 у Маладзечанскі ГРАНС паступіў званок. Пра тое, што ў вёсцы Маркава па вуліцы Першамайскай гарыць дом, паведаміла работніца крамы.

У выніку пажару ў драўляным нежылым доме пашкоджаныя сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Памятаеце, за бяспеку прыходзіцца плаціць, за яе адсутнасць двойчы. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі.  У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцінай Сопат.