Узнагароды. Фота з сайта Мінаблвыканкама.

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Са святам мам Міншчыны павіншаваў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч.

Ордэн маці атрымалі 38 жанчын Мінскай вобласці. Сярод іх – дзевяць мам з нашага рэгіёна: з Валожыншчыны і Мавладзечаншчыны.

Вось што сказала падчас узнагароджання гаспадыня з вёскі Хажова Маладзечанскага раёна, мама шасці дзяцей Паліна Корабава:

– Так атрымалася, што я рана асірацела. А гэта так страшна застацца адной, без родных і блізкіх. Таму яшчэ ў дзяцінстве вырашыла, што ў мяне будзе вялікая сям’я. Каб у дзетак былі браты і сёстры, якія заўсёды дапамогуць і падтрымаюць. Мара здзейснілася. Сёння я мама шасці дзетак. Што для мяне самае галоўнае ў выхаванні? Напэўна, каб яны сябравалі паміж сабой. Таму стараюся ўсіх любіць аднолькава. Калі аднаго прылашчыла, значыць і іншыя ў чаргу выстройваюцца, – смяецца шматдзетная мама.