Нож, якім бацька раніў дачку. Фота УУС Мінаблвыканкама.

У пасёлку Чысць 32-гадовая жанчына жыве ў кватэры з бацькамі. Бацька жыве на пенсію па інваліднасці і выпівае. Каб не піць у адзіноце, прыцягвае і дачку. А калі тая адмаўляецца, паміж роднымі разгарецца канфлікт.

Нядаўнім вечарам жанчына ўжываць спіртное не жадала і прылегла адпачыць. Неўзабаве яна прачнулася ад грукату ў пакоі і гучных крыкаў – бацька пагражаў кагосьці забіць.

Амаль адразу ж яна адчула моцны ўдар у ніз жывата. Расплюшчыўшы вочы, жанчына ўбачыла бацьку, які стаяў на ёй з кухонным нажом у руках.

Спрабуючы ўцячы і замкнуцца ў ваннай, яна ледзь не атрымала яшчэ некалькі удараў – бацька, будучы п’яным, бег за сваёй ахвярай, размахваючы нажом.

Жанчына звярнулася ў бальніцу, з месца здарэння брыгада «хуткай» даставіла яе ў рэанімацыю.

Участковы інспектар устанавіў, што гэта не першы выпадак, калі п’яны мужчына біў дачку. Пару месяцаў таму ўжо быў падобны канфлікт.

Тады мужчына схапіў кухонны нож, што ляжаў на стале, прыставіў нож да грудзей дачкі і пагражаў забіць. Жанчына аказала супраціў бацьку, але падчас сутычкі апошні зрабіў парэз на яе шыі.

Дачка схавалася ў склепе. Тут ёй часам прыходзілася начаваць, калі дома бушаваў нецвярозы бацька.

У выніку ў дачыненні да мужчыны распачалі шэраг крымінальных спраў па фактах катавання, наўмыснага прычынення лёгкага цялеснага пашкоджання, пагроз забойствам і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.