У Ніжнім парку. Фота з сайта petitions.by.

Петынцыя, адрасаваная Вілейскаму райвыканкаму, з’явілася на сайце petitions.by 14 кастрычніка. На сёння пад ёй 33 подпісы.

Вілейчукі звяртаюць увагу на тое, што спартыўная пляцоўка сёння ў аварыйным стане, пакрыццё траўманебяспечнае, зламанае абсталяванне для спартыўных гульняў.

Просяць пачысціць пакрыццё ад пяску, зрабіць яго больш бяспечным, замяніць або парамантаваць баскетбольнае кальцо.