Фота Habr.

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася 29-гадовая гараджанка. Жанчына расказала, што з яе раней страчанай банкаўскай карты былі выкрадзеныя грашы. Згубу яна заўважыла, калі вырашыла аплаціць камунальныя паслугі праз Інтэрнэт-банкінгу.

Аказалася, што за некалькі гадзін да таго заяўніца перадала сваю банкаўскую карту сяброўцы з просьбай купіць корм для жывёлы, аднак тая яе згубіла. З рахунку ў пацярпелай было спісана сем рублёў.

Да высвятлення абставінаў падключыліся супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Аказалася, мужчына трапіў на камеру відэаназірання ў тым жа супермаркеце, дзе разлічваўся чужой бескантактнай картай.

Было ўстаноўлена, што 22 верасня, каля 20 гадзін 50 хвілін невядомы грамадзянін купіў бутэльку гарэлкі ў краме, размешчаным па вул. Вялікі Гасцінец 143 ў Маладзечне.

Цяпер праводзяць праверку. Праваахоўнікі ўсталёўваюць асобу падазраванага. У выпадку, калі Вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб грамадзяніне на відэа, просім паведаміць па тэлефонах (8 029) 879 79 51, (8 0176) 74 68 42, 102.