Восень у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

У гэтыя выхадныя ў Беларусі будзе халоднае надвор’е, магчымы снег, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 14 кастрычніка стаў заключным анамальна цёплым днём цяперашняй восені. Калі ўчора ў ранішнія гадзіны па краіне было 8-14 градусаў цяпла, то сёння ўсяго 1-7 градусаў вышэй за нуль. Нягледзячы на ​​адчувальнае паніжэнне тэмпературы, першая палова кастрычніка – на 3-6 градусаў вышэй за кліматычную норму.

У пятніцу, 16 кастрычніка, умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, ноччу адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць згушчацца туманы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 6 градусаў цяпла, днём – 5-10 градусаў вышэй за нуль.

У гэтыя выхадныя ўсталюецца халоднае надвор’е.

У суботу, 17 кастрычніка, Беларусь будзе знаходзіцца ў халоднай няўстойлівай паветранай масе, днём па паўднёвым усходзе краіны адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца, што будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, па поўначы ў некаторых раёнах не выключаны першы ў гэтым сезоне мокры снег. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Уначы будзе ад нуля да плюс 7, пры працяглых праясненнях – 1-2 градусы марозу. Днём прагназуюць 3-10 градусаў цяпла.

У нядзелю, 18 кастрычніка, захаваецца ўплыў халоднай няўстойлівай паветранай масы арктычнага паходжання. Аблокаў будзе шмат. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж з мокрым снегам). Вецер будзе паўночны з пераходам на заходні парывісты, днём па паўночным захадзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, днём чакаецца 2-9 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца ўплыў халодных паветраных мас.

У панядзелак, 19 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер будзе заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5, пры праясненнях – 1-3 градусы марозу. Удзень чакаецца 3-10 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон на 1-3 градусы ніжэй за кліматычную норму.

Згодна з папярэднім прагнозам, у сярэдзіне наступнага тыдня халоднае паветра пакіне тэрыторыю Беларусі, і тэмпература вернецца ў сваю кліматычную кастрычніцкую норму.

• Текст доступен на языке: Русский