Фота Настассі Уткінай.

13 кастрычніка адбылося другое судовае пасяджэнне па абскарджанні рашэння прэзідыума Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў.

На пасяджэнні была частка са 173 заяўнікаў. Прадстаўніком Савета дэпутатаў выступіў Андрэй Паўкшта, старшыня органа. Пасяджэнне вяла суддзя Наталля Герман.

Заяўнікі прасілі прызнаць рашэнне прэзідыума Маладзечанскага Савета дэпутатаў ад 10 верасня незаконным і які парушае правы заяўнікаў, прадугледжаныя Выбарчым кодэксам. А таксама абавязаць Савет дэпутатаў прыняць новае рашэнне аб скліканні сходу выбаршчыкаў па пытанні адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Маладзечанскай сельскай акрузе №73 Алега Семенчука.

Заяўнік Раман Гардзяюк адзначыў, што прэзідыум Савета дэпутатаў не меў паўнамоцтваў выносіць такое рашэнне. Таму што павінны быў склікаць сход і праверыць подпісы тых, хто звярнуўся з гэтай заявай.

Людзям не дазволілі абмеркаваць адкліканне дэпутата. Яны паскардзіліся ў суд

– Улада прадстаўляе народ, – разважаў выбаршчык. – У дадзеным выпадку народ за подпісамі больш за 150 чалавек скарыстаўся інструментам паводле Выбарчага кодэкса для арганізацыі сходу.

І Савет не меў права адмаўляць, а мусіў, наадварот, дапамагаць, аднак чамусьці перашкаджае самому народу, ад якога і выбіраецца.

Гардзяюк патлумачыў, чаму рашэнне Савета абскардзілі:

– Жыхары 73 выбарчай акругі страцілі давер да дэпутата. Яны скарысталіся Выбарчым кодэксам, каб арганізаваць сустрэчу з дэпутатам, па выніках якой прымуць канчатковае рашэнне. Адпаведную заяву жыхары падалі ў Савет дэпутатаў, каб орган дапамог арганізаваць сустрэчу. На гэтай сустрэчы павінна прысутнічаць не менш за 300 выбаршчыкаў, гэта масавае мерапрыемства, якое трэба ўзгадняць. Па нашай заяве Савет павінны быў праверыць подпісы заяўнікаў, што падпісалі зварот, і сабраць сход выбаршчыкаў. Лічым, што рэакцыя органа супярэчыць заканадаўству, а, галоўнае, інтарэсам грамадзян.

Нам не далі магчымасць атрымаць справаздачу ад дэпутата, лёс знаходжання якога ў Палаце мы хочам абмеркаваць.

З пункту гледжання логікі і маралі, мы ўсё рабілі правільна, у межах закона. Савет не меў ні падстаў у адмове, ні паўнамоцтваў.

Гардзяюк адказаў, што выбаршчыкі звярталіся з калектыўнымі зваротамі, званілі на «гарачую лінію» і звярталіся падчас сустрэчы да Семенчука. Але на большасць зваротаў адказы атрымалі са спазненнем, а калі і атрымалі, то яны не задаволілі выбаршчыкаў, таму што там змешчаная непраўдзівая інфармацыя.

Напрыклад, дэпутат паведаміў, што яму невядома пра выпадкі гвалту з боку сілавікоў. Хаця ў пракуратуру і Следчы камітэт Валожынскага раёна жыхары Ракава падалі
калектыўны зварот з просьбай праверыць факты 9­-12 жніўня, калі група невядомых людзей без апазнавальных знакаў прымяняла фізічную сілу. Ці запытваў дэпутат гэту інфармацыю, невядома.

Адзін з заяўнікаў заявіў, што дэпутат закрыты для дыялогу, але ў СМІ публікавалася інфармацыя, дзе ён казаў пра іншую пазіцыю. Сярод дапаўненняў іншых заяўнікаў адзначылі тое, што выбаршчыкам нават не далі магчымасць сабрацца, каб абмеркаваць пытанне.

Старшыня Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта патлумачыў, што, паводле закона, ёсць пералік фактаў, з­-за якіх магчыма разглядаць пытанне аб адкліканні дэпутата. Але ніводны з гэтых пунктаў, які дазволіў бы людзям адклікаць дэпутата, у заяве выбаршчыкаў не быў змешчаны і не быў абгрунтаваны.

Таму прэзідыум і прыняў рашэнне адмовіць у сходзе, таму што на адкліканне не было матыву.

Гардзяюк заявіў, што кожны дзень з’яўляецца інфармацыя аб бяздзеянні службовых асоб і іх адказах не па сутнасці:
– Таму такой важнай была б сустрэча з дэпутатам, дзе той, сумленна, гледзячы зацікаўленым выбаршчыкам у вочы, адказаў бы на пытанні. І гэта стала бы пачаткам вырашэння палітычнага крызісу, прычынай якога і стала бяздзеянне афіцыйных асоб, а часта – парушэнне правоў людзей.

Дэпутат парламента – той чалавек, які павінны нас слухаць і дапамагаць вырашаць гэтыя пытанні.

Яшчэ адзін заяўнік адзначыў, што, атрымліваецца, дэпутат не абавязаны рэагаваць на тое, што адбываецца, і запытваць тлумачэнні з розных органаў, але можа. Гэта значыць, грамадзянам, выбаршчыкам ніхто нічым не абавязаны.

Гардзяюк хадайнічаў, каб суд запатрабаваў пратакол пасяджэння прэзідыума Савета дэпутатаў, у межах якога прынялі рашэнне не збіраць сход. Пракурор не была супраць, суддзя хадайніцтва адхіліла.

14 кастрычніка суд абвясціў пастанову. Суд не задаволіў скаргу заяўнікаў на рашэнне прэзідыума Савета дэпутатаў. Па меркаванні суда, у заяве павінны быць матывы адклікання дэпутата, а доказы заяўнікаў не сведчаць аб бяздзеянні дэпутата Семенчука і не змяшчаюць звестак, якія яго дыскрэдытуюць.

Пасля таго, як стала вядома рашэнне суда, Раман Гардзяюк пракаментаваў журналістам:

– Мы сапраўды дапусцілі памылкі ў першай заяве, не выбраўшы канкрэтны пункт закона і не прыклаўшы дакумент.

На жаль, усё сказанае жыхарамі за два пасяджэнні суд не прыняў да ўвагі. Ні адзін з довадаў, агучаных намі, не быў прыняты да ўвагі.

Людзям не дазволілі абмеркаваць адкліканне дэпутата. Яны паскардзіліся ў суд

• Текст доступен на языке: Русский