Фот з архіва "РГ"

Пра гэта заявіў падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта в.а. міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч, піша БелТА.

Улетку захворванне на COVID-19 знізілася, зараз наступіла так званая новая хваля. «Штам будзе пандэмічны паўтара года.

Мы пра яго забудзем як пра пандэмічны толькі бліжэй да лета наступнага года», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, вірус знізіў сваю вірулентнасць. Тым не менш ён па-ранейшаму ўяўляе асаблівую небяспеку для людзей сталага ўзросту. Заўважана таксама, што ў цэлым пацыенты сталі маладзейшымі.

Узровень захворвання цяпер прыкладна ў два разы ніжэйшы за вясновы перыяд. Гэта тычыцца і колькасці шпіталізаваных. Пачалася праца па перапрафіляванні ложкавага фонду на прыём кавідных пацыентаў.

«Мы чакаем, што сітуацыя будзе складанай. Але мяркуем, што тыя стандарты лячэння, якія былі выпрацаваныя яшчэ вясной, дазволяць прайсці гэтую сітуацыю», — адзначыў Піневіч.

Ён дадаў, што ў краіну паступілі нізкамалекулярныя гепарын і прэпарат рэмдэсівір, якія выкарыстоўваюцца для лячэння пацыентаў з COVID-19.

Па словах Дзмітрыя Піневіча, рэакцыя чалавечага арганізма на каронавірус адназначна адрозніваецца ад уплыву сезоннага грыпу. Многія са студэнтаў, хто быў у рэанімацыі, гэта бачылі.

Але паралізаваць цяпер усе сферы жыцця, у тым ліку працэс навучання, будзе глыбокай памылкай, упэўнены ён.

• Текст доступен на языке: Русский