Фота Настассі Уткінай.

Сёння раніцай у Мацькаўцах, на Вілейшчыне, дзяржаўтаінспектар спыніў аўтамабіль, які рухаўся па тэрыторыі мясцовага сельгаспрадпрыемства «Новая Вілія».

Калі работнік ДАІ праверыў дакументы, аказалася, што фігурант не мае пасведчання кіроўцы. Яшчэ раней ён быў пазбаўлены правоў за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. На правы ён так і не здаў. За рулём работнікам ДАІ трапіўся ўжо другі раз за гэты год, паведамляюць у РАУС Вілейкі.

Аўтамабіль накіравалі на штрафстаянку. Мужчыну пагражаве штраф або адміністрацыйны арышт.

• Текст доступен на языке: Русский