Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі зарэгістраваныя 86 392 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі – 658 новых інфіцыраваных. Папярэдні прырост – 613 выпадкаў, гэта значыць колькасць новых заражаных расце.

Ачунялі і выпісаныя 78 990 пацыентаў (плюс 407 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 921 пацыент (плюс пяць за апошнія суткі).

Усяго праведзена 2 170 047 тэстаў (25 503 за апошнія суткі).