Фота Настассі Уткінай.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі дзяўчыну, якая набыла тэхніку ў растэрміноўку ашуканскім шляхам. У аператыўна-дзяжурную службу звярнулася жыхарка Маладзечна, якая паведаміла пра тое, што ёй прыйшло паштовае паведамленне аб неабходнасці пагасіць запазычанасць па растэрміноўцы за тэхніку.

Аператыўнікі ўстанавілі, што заяўніца тыдзень гасцявала ў Мінску ў сваёй сяброўкі – 28-гадовай жыхаркі сталіцы. У гэты перыяд часу мінчанка, скарыстаўшыся пашпартам сяброўкі і вонкавым з ёй падабенствам, таемна ад госці двойчы аформіла на яе расрочку ў адной з крамаў сталіцы. Усяго дзяўчына набыла два тэлевізары і два мабільныя тэлефоны на агульную суму 12000 рублёў.

Тэхніку мінчанка перапрадала па інтэрнэту. Атрыманыя грошы патраціла ла на аплату арэнды жылля і ўласныя патрэбы.

Следчыя Фрунзенскага раёна Мінска далі дзеянням затрыманай прававую ацэнку. Вядома, што раней жанчына не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці.

• Текст доступен на языке: Русский