Лінейка ў вілейскай школе №3. Фота з архіва РГ.

У школах Вілейшчыны працуюць шэсць педагагічных груп. Дадатковую профільную адукацыю там атрымліваюць амаль сорак навучэнцаў. Факультатыўныя заняткі складаюцца з псіхалагічных і педагагічных модуляў. Пад канец навучання будучыя педагогі рыхтуюць партфоліа і пры ўмове сярэдняга бала не ніжэй восем могуць паступаць у педагагічныя ВНУ без ЦТ.

Таццяна Валынец, метадыст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама:

– У гэтым навучальным годзе ўпершыню быў адкрыты педагагічны клас ва ўстанове адукацыі, размешчанай у сельскай мясцовасці. Гэта Куранецкая сярэдняя школа. Там вучацца пяць дзяўчат, матываваных на далейшае паступленне. Наогул, гэта ўстанова адукацыі дае нам лідараў па паступленні на педагагічныя спецыяльнасці.

Дарэчы, у Вілейскім раёне прафесію педагога для далейшага вывучэння выбіраюць 17% навучэнцаў. Сярод выпускнікоў педагагічных класаў – гэтая лічба значна вышэйшая.

• Текст доступен на языке: Русский