Фота Настассі УТКІНАЙ.

14 кастрычніка ў Смаргонскі РАУС паступіла паведамленні ад жыхара вёскі Гаўці Каранёўскага сельсавета. Паведамлялі, што на мясцовых могілках невядомы пашкодзіў тры магілы. Вандал разбіў дэкаратыўную керамічную плітку, агароджу, а таксама керамічную вазу.

Прыехаўшы на месца, міліцыянеры пачалі абыходзіць вёску, з мэтай усталяваць магчымых сведак таго, што адбылося. Відавочцаў злачынства не было, але праваахоўнікам удалося звузіць часавы перыяд, у які здарылася злачынства. Мясцовая жыхарка распавяла, што наведвала могілкі 12 кастрычніка каля 12:00 і ў гэты час усе магілы былі цэлыя.

Затым адзін са сведкаў паведаміў, што бачыў паблізу могілак невядомага маладога чалавека і падрабязна апісаў яго. Інфармацыю перададалі мясцоваму ўчастковаму інспектару міліцыі. Па прыкметах падыходзіў жыхар вёскі Кушляны Смаргонскага раёна. Гэта быў хлопец 16 гадоў з непагашанай судзімасцю за крадзеж. Таксама ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

У час размовы хлопец расказаў, што ўвечары 13 кастрычніка ён выйшаў з цягніка ў стане алкагольнага ап’янення. Дарога дадому пралягала міма могілак і ён вырашыў пашкодзіць магілы.

Следчым камітэтам яго дзеянні кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 347 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – «Здзек над трупам або магілай». Санкцыі артыкула прадугледжваюць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Адна з пашкоджаных магіл. Фота УУС Гродна.

• Текст доступен на языке: Русский